У Лагойску шукаюць шлях да сэрца дзяцей праз велапрабег

У Лагойску 16 мая пройдзе акцыя “Нябачныя дзеці”, задача якой сфармаваць пазітыўнае і талерантнае стаўленне да дзяцей з семьяў, дзе няма дабрабыту, і стварыць для іх пляцоўку для адкрытых зносін. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.
Пачнецца мерапрыемствы ў 10.00 на цэнтральнай плошчы Лагойска знаёмствам, раздачай жыхарам флаераў і брашур да Дня сям’і, затым пройдзе флэш-моб “Мыльныя бурбалкі”.
Цэнтральная частка праграмы пачнецца ў 12-00 – велапрабег па маршруце Лагойск-Гайна-Лагойск з наведваннем аграсядзібы ў в. Гайна «Гаенскія Вытокі» і экскурсіяй па развалінах касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі (1788) у д.Гайна. У вёсцы прадугледжаны абед, рухомыя гульні, гутаркі і разважанні. Затым усе ўдзельнікі на роварах вяртаюцца ў Лагойск.
Арганізатары спадзяюцца, што такія зносіны дапамогуць дзецям з сем’яў, дзе няма дабрабыту, больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, адчуць сябе больш упэўнена, пазнаёміцца і знайсці сяброў, рэалізаваць свае творчыя задаткі.
Сярод арганізатараў спецыялісты ДУА «Лагойскі Сацыяльна-педагагічны цэнтр”, Упраўленне адукацыі раёна, валанцёры. Да ўдзелу запрошаны навучэнцы школ, якія складаюцца на розных відах уліку.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)