У Мінску затрымалі кіроўцу маршруткі, які збіў жанчыну

наручникиУ Мінску затрымалі кіроўцу маршруткі, якога падазраюць у наездзе на жанчыну 11 мая на вуліцы Шафарнянскай. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Увечары 25-гадовы мужчына ў нецвярозым стане кіраваў аўтамабілем Ford Transit і збіў 27-гадовую жанчыну на рэгуляваным пешаходным пераходзе. Пацярпелая шпіталізавана.

Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, але яго затрымалі, перадае БЕЛТА. Згодна медыцынскаму агляду, у яго крыві было 1,99 праміле алкаголю.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартнага сродку асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

УСК па Мінску просіць усіх, хто валодае запісамі відэарэгістратараў з месца падзей ці іншай карыснай інфармацыяй аб здарэнні, паведамiць пра гэта.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі