Дзям’янка: Каталіцкая і Праваслаўная Цэрквы падтрымліваюць захады дзяржавы па ўмацаванні сям’і

demБіскуп Пінскі Антоній Дзям’янка, які з’яўляецца старшынёй Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ККББ), ўзяў удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў епіскапатаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, прысвечанай крызісу сям’і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Канферэнцыя праходзіла 11-12 траўня ў славацкай Братыславе ў межах падрыхтоўкі да восеньскага Сінода Біскупаў.

Частка выступу біскупа Антонія была прысвечаная станоўчым захадам, якія робяць на карысць інстытута сям’і ў апошнія гады беларускія свецкія ўлады, акцэнтуючы ўвагу на асаблівай грашовай падтрымцы шматдзетных сем’яў. Таксама герарх адзначыў плён супрацоўніцтва з дзяржавай у гэтым кірунку Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, паведамляе catholic.by.

Біскуп Антоній Дзям’янка зрабіў справаздачу адносна дзейнасці беларускага Каталіцкага Касцёла ў сферы падтрымкі сям’і, нагадаўшы, што ў 1999 годзе ККББ стварыла арганізацыйную структуру «Душпастырства сем’яў» на чале з Радай па справах сям’і. Сярод найбольш пазітыўных захадаў – штогадовая агульнанацыянальная пілігрымка сем’яў у беларускія санктуарыі, заняткі і рэкалекцыі для сямейных дарадчыкаў, «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску, акцыі абароны жыцця ў публічных месцах, пашырэнне прасямейных рухаў, арганізацыя навуковых канферэнцый па справах сям’і, удзел у Сусветных сустрэчах сем’яў, адукацыйна-выхаваўчая праца ў школах, падрыхтоўка нарачоных да сужэнства .

Герарх падкрэсліў таксама плённую дзейнасць на карысць сямейных патрэбаў і каштоўнасцяў  дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і каталіцкіх выдавецтваў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі