Гродзенцы ўсталююць перад будучым храмам каплічку, у якой маліліся 20 гадоў

kaplicaАпошняя Святая Імша адбылася 11 траўня ў гродзенскай капліцы, у якой цягам 20 гадоў збіраліся на малітву каталікі парафіі Святога Духа – жыхары мікрараёнаў Альшанка і Фабрычны.  24 траўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвеціць крыж і зямлю пад будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

У якасці помніка, дарагога парафіянам, маленькая каплічка з цягам часу будзе перанесеная на пляц перад будучым касцёлам, паведаміў пробашч парафіі кс. Павел Салабуда grodnensis.by.

16 траўня мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць асвячэнне капліцы ў мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава, паведамляе  catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі