Хор «Calasanz» даў канцэрт у Іўі

horУ межах святкавання 10-гадовага юбілея хор парафіі святой Тэрэзы ў Шчучыне даў канцэрт ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі.

Разам з айцамі піярамі, якія служаць у Шчучыне, музыкі ўзялі ўдзел у Святой Імшы, а пасля здзейснілі агляд святыні ў суправаджэнні іўеўскага пробашча кс. Яна Гавецкага і экскурсію па горадзе, паведамляе catholic.by.

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце 7 траўня адбылася сустрэча актывістаў праваслаўнага студэнцкага клуба са старшынём місіянерскага аддзела Брэсцкай епархіі іерэем Паўлам Юрчэнем. Святар і студэнты абмеркавалі асноўныя напрамкі місіянерскай і катэхітычнай дзейнасці ў студэнцкім асяроддзі, а таксама склалі папярэдні план лекцыяў для далейшых сустрэчаў у фармаце праваслаўнага клуба, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі