Пад Клецкам асвяцілі помнік славацкім воінам
Настаяцель праваслаўнага храма святапакутника Дыянісія Арэапагіта ў аграгарадку Заастравечча пад Клецкам іерэй Яўген Вячорка 9 траўня асвяціў надмагільную пліту ў памяць аб загінулых воінах-славакаў, пахаваных у брацкай магіле ў аграгарадку.
Па заканчэнні паніхіды хросным ходам пад перазвон званоў прыхаджане накіраваліся да помніка ля брацкай магілы, дзе праходзіў мітынг-рэквіем з удзелам намесніка пасла Славакіі ў Беларусі Эрыка Ліптака. Узнесшы малітву аб спачыне воінаў, святар асвяціў мемарыяльны знак, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У гэты дзень у аграгарадку Вялікія Дольцы ў прысутнасці кіраўнікоў раёна, мясцовых жыхароў і навучэнцаў сельскай школы благачынны Ушацкай акругі пратаіерэй Вячаслаў Лобец асвяціў адрэстаўраваны помнік загінулым воінам і адслужыў паніхіду.
Памінальная літыя была адслужаная таксама на мемарыяльным комплексе “Прарыў” на трасе Мінск-Полацк, дзе затым адбыліся мітынг і канцэрт для ветэранаў, паведамляе eparhia992.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)