Патрыярх Ілля ІІ – самы папулярны чалавек у Грузіі

ілія 2Каталікос-Патрыярх Грузіі Ілля II займае першае месца ў рэйтынгу сімпатый жыхароў краіны. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута ЗША (NDI). За патрыярха прагаласавалі 87% апытаных, прэзідэнта Георгія Маргвелашвілі – 52%, экс-кіраўніка Мінабароны Іраклія Аласанію – 51%.

Спікер парламента Давід Усупашвілі набраў 45%, лідар апазіцыйнай партыі “Адзіны нацыянальны рух” Давід Бакрадзэ – 44%, прэм’ер-міністр Іраклій Гарыбашвілі – 40%.

Сацыялагічнае даследаванне праходзіла з 27 сакавіка па 19 красавіка. У ім узялі ўдзел больш 4,3 тыс. чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі