У Беларусі абартуецца кожная шостая цяжарнасць

абортУ Беларусі ў 2014 годзе было 10,8 абортаў на 1000 жанчын фертыльнага ўзросту, ці 21 на 100 родаў, паведаміла 13 траўня галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Сарока. 45% абортаў рэгіструецца ў жанчын найбольш актыўнага рэпрадуктыўнага ўзросту (20-29 гадоў).

У 2014 годзе колькасць перапыненняў цяжарнасці ў падлеткаў зменшылася да 1,4% ад агульнай колькасці абортаў (у 2013-м — 1,5%), з іх 10,4% перапынілі цяжарнасць з дапамогай лекаў, перадае БелТА.

У сваю чаргу намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка адзначыла, што ў краіне зніжаецца колькасць патэнцыйных маці (жанчыны ва ўзросце 15-49 гадоў). Па прагнозах НДІ эканомікі, да 2030 года яна складзе 2,03 мон чалавек і скароціцца ў параўнанні з 2015 годам больш чым на 264 тыс. чалавек.

Кожны сёмы беларус (14%) знаходзіцца ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Узрастае дэмаграфічная нагрузка: на 1000 чалавек працаздольнага ўзросту прыпадае 705 чалавек малодшых і старэйшых узростаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі