У Мінабароны лічаць, што альтэрнатыўная служба мала каго прыцягне

солдатУ Беларусі колькасць жадаючых праходзіць альтэрнатыўную службу будзе мізэрным, лічыць міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Паводле яго слоў, мізэрная колькасць жадаючых надвор’я не зробіць, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка прадстаўляе 13 мая ў парламенце два законапраекты па альтэрнатыўнай службе. Ён растлумачыў журналістам, што да другога чытання ў дакументы не ўносілі сур’ёзных зменаў, але адзначыў два важных моманты. Тыя. хто праходзiць альтэрнатыўную службу, атрымаюць права на бясплатныя медпрэпараты, падобна вайскоўцам тэрміновай службы, а таксама могуць заставацца ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на працягу альтэрнатыўнай службы і год пасля яе.

Альтэрнатыўную службу плануецца ўвесці менавіта для тых, хто не можа праходзіць тэрміновую службу ў войску па рэлігійных перакананнях. На думку дэпутата, у год будзе набірацца не больш за 100 альтэрнатыўшчыкаў.

Закон аб альтэрнатыўнай службе не павінен быць прывабным, заявіў Уладзімір Васіленка.

Ён таксама адзначыў, што прымаць рашэнне пра адпраўку на альтэрнатыўную службу будуць прызыўныя камісіі, і калі прадастаўленыя сведчанні яны палічаць недастатковымі, то могуць адправіць на тэрміновую службу.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі