Законапраект аб альтэрнатыўнай службе прынялі ў другім чытанні

8Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 13 мая прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе».

Прадстаўляючы дакумент, кіраўнік парламенцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка заявіў, што падставай для праходжання альтэрнатыўнай службы будуць рэлігійныя перакананні, паведамляе БелаПАН.

На альтэрнатыўную службу могуць накіроўваць мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, што падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, якія асабіста напісалі заяву аб тым, што прыняцце вайсковай прысягі і нашэнне зброі супярэчаць іх рэлігійных перакананнях.

На альтэрнатыўнай службе ім трэба будзе займацца грамадска-карыснай дзейнасцю у арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, іншых арганізацыях і органах, у тым ліку па надзвычайных сітуацыях.

Тэрмін праходжання альтэрнатыўнай службы для тых, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складзе 36 месяцаў, для тых, што скончылі ВНУ – 24 месяца (для звычайных вайскоўцаў 12 і 18 месяцаў адпаведна).

Падчас праходжання альтэрнатыўнай службы выплачваецца штомесячнае грашовае ўтрыманне ў памеры 150% ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму у сярэднім на душу насельніцтва. Пры гэтым 13-га месяца памер утрымання павышаецца на 20% БПМ, з 25-га месяца – на 40%.

Як паведамляла Крыніца, у Беларусі колькасць жадаючых праходзіць альтэрнатыўную службу будзе мізэрнай, лічыць міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Закон аб альтэрнатыўнай службе не павінен быць прывабным, заявіў Уладзімір Васіленка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі