Кіраўнік «Магілёўсаюздруку» абвінавачваецца ў крадзяжы 280 млн рублёў

деньгиБылога дырэктара ААТ «Магілёўсаюздрук» абвінавачваюць у крадзяжы больш 280 млн рублёў, паведамілi ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Яго заключылі пад варту.

З лютага мінулага года па сакавік гэтага дырэктар забіраў з касы «Магілёўсаюздруку» выручку ад продажу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, паведамляе БЕЛТА.

Справа заведзена па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры).

Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на суму 21 млрд рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі