Нацбанк: рашэнні па ліцэнзіях 4 банкаў прынятыя дзеля бяспекі банкаўскай сістэмы
У Нацбанку паведамілі, што прынятыя рашэнні аб абмежаванні ліцэнзійных паўнамоцтваў “Еўрабанка”, “Н.Е.Б. Банка” і адкліканні ліцэнзій у “IнтерПэйБанка” і “БІТ-Банка” накіраваныя на ўмацаванне банкаўскай сістэмы Беларусі і забеспячэнне яе бяспечнага функцыянавання.
Як адзначылі ў Нацбанку, сукупныя актывы чатырох банкаў складаюць каля 0,18% ад актываў банкаўскага сектара, таму прынятыя ў дачыненні да іх меры практычна не аказваюць ўплыву на банкаўскую сістэму.
Права прыцягваць грошы фізічных асоб меў толькі “IнтерПэйБанк”, прычым дадзеныя ліцэнзійныя паўнамоцтвы банка прыпыненыя рашэннем Нацбанка яшчэ з 3 лютага 2014 года. Незапатрабаваных сродкаў на бягучых рахунках грамадзян у банку на 1 траўня засталося 25 млн рублёў.
Рашэнні ў дачыненні да банкаў рэгулятар прыняў, зыходзячы з ацэнкі перспектыў выканання імі патрабаванняў да мінімальнага памеру нарматыўнага капіталу.
У Нацбанку нагадалі, што ў маі 2012 года вырашыў павялічыць значэннt мінімальнага памеру нарматыўнага капіталу банкаў да 25 млн еўра.
ЗАТ “IнтерПэйБанк”, ЗАТ “БІТ-Банк”, ЗАТ “Н.Е.Б. Банк” і ЗАТ “Еўрабанк”, на думку рэгулятара, не далі пераканаўчых планаў па нарошчванню нарматыўнага капіталу. У студзені 2015 Нацбанк вырашыў прыпыніць дзеянне ліцэнзій на асобныя аперацыі, а уласнікам гэтых банкаў прапанаваў разгледзець пытанне аб пераўтварэнні ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю.
У акцыянераў быў выбар – нарасціць капітал да патрабаванага ўзроўню, захаваўшы банкаўскі бізнес, альбо сканцэнтравацца на менш рызыкоўных аперацыях, ператворыўшыся ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю, адзначылі ў Нацбанку.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)