У кансерватыўных баптыстаў Беларусі пройдуць выбары

фота conservative.by
фота conservative.by

Чарговы з’езд Аб’яднання кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў пройдзе 19 траўня ў мінскай царкве «Абуджэнне».

На з’ездзе будуць падведзеныя вынікі працы Аб’яднання і вызначаныя задачы на ​​бліжэйшыя чатыры гады, а таксама абраныя служыцелі, адказныя ў наступныя чатыры гады за развіццё розных напрамкаў дзейнасці Аб’яднання. Удзел у працы з’езду прымуць чальцы усіх памесных цэркваў, паведамляе conservative.by.

Традыцыйны выезд старэйшай моладзі царквы хрысьціянаў-пяцідзясятнікаў “Благадаць” на царкоўную базу адпачынку адбудзецца 22-23 траўня. Акрамя размоваў ля вогнішча, актыўнага адпачынку, малітвы і пропаведзі адбудзецца супольная работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі базы адпачынку. Паведаміць пра удзел трэба да 19 траўня, паведамляе grace.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі