Ватыкан прызнае Палестыну незалежнай дзяржавай
Ватыкан у бліжэйшы час падпіша пагадненне аб прызнанні Палестыны і ўсталяванні з ёй дыпламатычных адносін як з дзяржавай. Праца над тэкстам дакумента завершана, заявіла прэс-служба папскага пасаду. У тэксце пагаднення аб дзейнасці Ватыкана ў рэгіёне з’явіцца ўдакладненне, што дакумент прыняты дэлегацыяй дзяржавы Палестына, а не прадстаўнікамі Арганізацыі вызвалення Палестыны, як раней.
“Гэта афіцыйнае прызнанне таго, што гэта дзяржава існуе”, – заявіў кіраўнік прэс-службы Ватыкана Федэрыка Ламбардзі, перадае BBC.
Перамовы паміж палестынцамі і Ватыканам доўжыліся 20 гадоў. Ватыкан хоча, каб грамадзянскія правы хрысціян, храмы і маёмасць Касцёла ў палестынскай дзяржаве былі абаронены.
Ізраіль выказаў сваё расчараванне гатоўнасцю Ватыкана прызнаць дзяржаву Палестына. У ізраільскім МЗС лічаць, што такія дзеянні не будуць спрыяць мірнаму працэсу і не пасодзяць палестынцаў за стол перамоваў, паведамляе Euronews.
Між тым прадстаўнік палестынскіх уладаў Ханан Ашраві адзначыў, што Рамала надзвычай натхнёная прызнаннем Ватыканам дзяржавы Палестына. Паводле яго слоў, гэта з’яўляецца «вельмі пазітыўным развіццём сітуацыі не толькі палітычна, але і ў маральным, чалавечым і юрыдычным сэнсе». «Такія крокі рыхтуюць новую эру для Палестыны, сведкам якой стане ўвесь свет», – сказаў ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)