Вернікі царквы “Новае Жыццё” рыхтуюцца да свята Тройцы

obСвяточная богаслужба, прысвечаная святу спаслання Святога Духа, адбудзецца 24 траўня ў мінскай поўнаевангельскай царкве “Новае Жыццё”.

Вернікі запрашаюць усіх, хто яшчэ ні разу не быў у царкве, – адмысловыя аўтобусы будуць чакаць усіх жадаючых каля станцыі метро «Каменная Горка» ля крамы «Мацярык» у 9.30 і 12.30, паведамляе newlife.by.

У Біблейскім Каледжы Рэлігійнага аб’яднання абшчынаў хрысціянаў поўнага Евангелля 30 траўня пройдзе канферэнцыя «Гэта твой час», удзел у якой прымуць спікеры і прапаведнікі розных цэркваў, а таксама адбудзецца ўручэнне дыпломаў выпускнікам каледжа гэтага года. Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі можна на сайце goo.gl.

У мінскай Царкве Славы Божай 29-30 мая пройдзе «Вясновая Школа ацаленьня-2015″, якая ўяўляе сабой унікальны курс па аднаўленні асобы. Паведаміць пра жаданне ўдзельнічаць трэба да 25 траўня. Заняткі пройдуць у будынку ДТСААФ па вул. Маскоўскай, кантакты арганізатараў прадстаўленыя на сайце gospel.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі