Фестываль сям’і. 10 прычын наведаць масавае свята 16-17 траўня ў Мінску

 fest7i-2/1  Фестываль сям’і — гэта дабрачынная святочная праграма для жыхароў і гасцей Мінска, якое пройдзе 16-17 траўня у Цэнтральным дзяцячым парку (Парку Горкага). Пачатак — у 14.00.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Простае таварыства «Фестываль сям’і» пры падтрымцы Адміністрацыі Першамайскага раёна. Месца дзеяння — Парк Горкага.  Гэта свята для дзяцей, і бацькоў, а таксама магчымасць паказаць  каштоўнасць сям’і.

Калі вы шукайце чым заняцца ў выходныя, то гэта мерапрыемства як раз для вас.  Масавае свята разгорнецца адразу па усім парку, на некалькіх пляцоўках пройдзе канцэртная праграма, паўсюль арганізаваны так званыя станцыі  — месцы для адпачынку на нейкую цікавую тэму. Таго, хто пройдзе усе станцыі, чакае сюрпрыз. Падрабязна аб праграме мерапрыемства можна даведацца на старонцы фестываля  ў сацыяльнай сетцы vk.com.

Каб наведвальнікі парка змаглі лепей арыентавацца сярод фестывальных пляцовак, на уваходзе альбо ў інфармацыйным цэнтры кожны зможа атрымаць на спецыяльны флаер з праграмай і схемай размяшчэння станцый.

А мы пералічым 10 прычын  схадзіць на фестываль 16-17 траўня:

1) Гэта выдатная нагода сабрацца разам ўсёй сям’ёй і добра правесці час. Такія святы сям’і, конкусры прадуманы так, што мамы могуць удзельнічаць у іх разам з татамі і дзецьмі. Дзецям конкурсы і гульні дапамагаюць зносінам іх з бацькамі і сябрамі. На тэматычных станцыях «Блуканне па страпе», «Мястэчкі», «Патрап ў мэту» дзецям без дапамогі дарослых сапраўды не абысціся.

2) Насычаная і вясёлая праграма фестывалю. Клоўны, «Фанты», «Мадэляванне шарыкаў», «Рыфма» і іншыя забавы шчодра падораць тое, што ні за якія грошы не купіш — мора уражанняў і пазітыўных эмоцый.

3) Прызы, песні, конкурсы. Гледачоў чакае выдатная праграма з песнямі, конкурсамі і прызамі, якія падалі спонсары мерапрыемствы кампаніі «Fit Curves», «Nuga Best »,»Free style», «Пратэра-жывая вада», «Арыфлэйм».

Вы ўбачыце сілавое шоу, дзіцячы паказ мод, выступленне дзіцячых музычных і тэатральных студый, танцавальныя майстар-класы і флэш-мобы, выступленні маладзёжных музычных гуртоў, Аляксандра Патліса, уручэнне падарункаў шматдзетным сем’ям і інш.

4) Эксперыменты над сабой. На тэматычных станцыях «Касметычны астравок» і «Аквагрим» вам навядуць прыгажосць: заплетут прыгожыя касічкі і зробяць макіяж.

5) Праверка здароўя. Кожны жадаючы можа праверыць стан свайго здароўе: зрабіць бясплатную дыягностыку, атрымаць кансультацыю дыетолага, атрымаць асалоду ад масажам ног.

6) Сустрэчы сяброў і знаёмых. Як паказалі фестывальныя дні 9 і 10 траўня, мерапрыемствы наведваюць мноства людзей. Калі вы не ўзялі з сабой сяброў, у вас ёсць вялікая верагоднасць сустрэць сяброў, якіх вы даўно не бачылі, і пагутарыць са знаёмымі.

7) Больш за 25 тэматычных пляцовак. Заняткі па гусце для чалавека любога ўзросту: прычоскі, аквагрым, макіяж, «Патрап ў мэту», хэнд-мейд, шарыкі, «Павуцінка», Хаджэнне па канаце, спартыўныя гульні, астравок здароўя, «Патрап ў мэту», настольныя гульні, і інш. На футбольным стадыёне на тэрыторыі парку мініфутбол, флорболл, тач-рэгбі.

8) Усе забавы бясплатныя. Фестываль сям’і — выдатная магчымасць усвядоміць, што для шчасця не так ужо шмат і трэба.

9) Конкурс дзіцячага малюнка на асфальце. Асаблівы конкурс, які пройдзе толькі 16 траўня, пераможцу чакае прыз. Кожнага, хто пройдзе ўсе станцыі, таксама чакаюць спецыяльныя падарункі.

10) Магчымасць зрабіць тое, што даўно хацелі , але ніколі не рабілі. Напрыклад, пахадзіць па стропе, пагуляць у мястэчкі, закручваць шарыкі, змайстраваць прыгожую паштоўку сваімі рукамі, навучыцца гуляць у арыгінальныя настольныя гульні і многае іншае.

«Фестываль сям’і-2015» пачаўся 9-10 мая . Ідэя арганізатараў — даць магчымасць адпачыць ўсёй сям’ёй на свежым паветры — знайшла водгук у мінчан і гасцей горада, якія вырашылі правесці выходныя і святы ў самым вядомым парку Мінска, было людна на ўсе тэматычных «станцыях» фэсту, а канцэртную праграму на галоўнай эстрадзе парку прыйшлі паглядзець і паслухаць сотні гледачоў.

Праграма 16-17 мая абяцае быць яшчэ больш насычанай і цікавай. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня сем’яў. Масавае свята праводзіцца ўжо другі раз. У мінулым годзе яго наведала 10 тыс чалавек.

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемству аказваюць: парталы afisha.tut.by, relax.by, kryniсa.info.

Вольга Зробак, КРЫНІЦА.INFO, фота арганізатараў

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі