У гадавіну Перамогі прыхаджане выпускалі ў неба галубоў

golubiУ вёсцы Чыжэвічы пад Салігорскам 7 траўня ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы прайшла духоўна-патрыятычная акцыя «Белая Русь, толькі за цябе я малюся», прысвечаная 70-годдзю Перамогі.

Удзел у акцыі ўзялі святары прыходу, прыхаджане, выхаванцы нядзельнай школы, дзеці з Салігорскай дзіцячай музычнай школы, Вялічкаўскай сярэдняй школы, а таксама спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Настаяцель прыхода пратаіерэй Мікалай Лабынька здзейсніў набажэнства падзякі, пасля заканчэння якога прыхаджане, сабраўшыся ў двор храма, выпусцілі ў неба галубоў — птушак міру.

Благачынны Слонімскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэй Вадзім Пятліцкі і клірык благачыння пратаіерэй Генадзь Логін 13 траўня асвяцілі музей Вялікай Айчыннай вайны ў 11-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе Слоніма, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося 8 траўня, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі