У Салігорску святароў вучылі праводзіць “Гадзіну моладзі”
Праваслаўныя святары Салігорскага благачыння Слуцкай епархіі 14 траўня сабраліся на сустрэчу, прысвечаную распрацоўцы фармату “Гадзіны моладзі”, якая будзе рэгулярна праводзіцца ва ўсіх прыходах.
На думку ініцыятара сустрэчы – кіраўніка аддзела па справах моладзі Слуцкай епархіі Паўла Сяргеева – такое пачынанне зможа вырашыць шэраг праблемаў у галіне працы з моладдзю. Да прызначэння на пасаду памочніка благачыннага па працы з моладдзю быў рэкамендаваны Віктар Бровушкін, які ўзначальвае моладзевае брацтва святых Пятра і Фяўронні, – першае ў Слуцкай епархіі, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Таксама было прынятае рашэнне праводзіць не толькі рэгулярную «Гадзіну моладзі», але і абавязковыя катэхізатарскія сумоўі перад таямніцамі хросту і вянчання.
Таксама Аддзелам па справах моладзі будзе праведзены цыкл навучальных семінараў па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў благачыння ў сферы працы з моладдзю.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)