Духавенства павіншавала дзяцей і дарослых з Днём сям’і
У Гомелі настаяцель праваслаўнага храма архістратыга Міхаіла пратаіерэй Ігар Альшанаў 15 траўня ўзяў удзел у працы круглага стала «Здароўе дзіцяці фармуецца ў сям’і» у Гомельскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі».
Круглы стол адбыўся ў межах святкавання Міжнароднага дня сям’і, паведамляе eparhiya.by.
У гэты ж дзень благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Пінчук пабываў на свяце “Дзень сям’і” ў гарадской СШ № 1, дзе павіншаваў педагогаў і бацькоў, нагадаўшы, што ўсе мы родам з сям’і. «Сям’я – гэта рэшткі раю на зямлі, гэта сляды Святой Тройцы ў чалавечай істоце”, – нагадаў а. Мікалай словы благаслаўлёнага Аўгустына, паведамляе eparhia.by.
У Скідзелі ў СШ № 1 у гэты дзень прайшла тэматычная гутарка святара Уладзімірскага храма іерэя Аляксандра Дзяжуркі з васьмікласнікамі «Мастацтва быць сям’ёй», паведамляе orthos.org.
У Салігорску ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын адбыўся круглы стол «Тры пакаленні сем’яў за захаванне сямейных каштоўнасцяў» з удзелам благачыннага Салігорскай акругі, настаяцеля будучага сабора Раства Хрыстова пратаіерэя Мікалая Розава, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У Бабруйску ў Палацы мастацтваў 14 траўня ў межах IV Міжнароднага фестывалю ў падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях-2015» адбыўся семінар-дыялог “Галоўная каштоўнасць – гэта сям’я” з удзелам журналіста, вядучай “Радыё ОНТ” і фестывалю сацыяльнай рэкламы “Далонька” Алены Есінай. У гэты ж дзень у Бабруйскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 13 прайшоў круглы стол “Ствары сям’ю, свабодную ад залежнасцяў” з удзелам настаяцеля Срэценскага храма пратаіерэя Іаана Каляды, паведамляе http://bobruisk.hram.by/.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)