Каталіцкія іерархі распавялі чыноўнікам пра цяжкасці з рэгістрацыяй гуманітарнай дапамогі

karitasКаталіцкія герархі і прадстаўнікі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі прэзідэнта Беларусі 15 траўня абмеркавалі праект новага Дэкрэта і палажэння пра атрыманне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Удзел у абмеркаванні ўзялі Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гудджэроцці, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, дамаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, біскуп Пінскі Антонi Дзям’янка і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама дырэктары і прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” і святары, якія стала займаюцца дабрачыннай дзейнасцю, паведамляе caritas.by.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі маглі задаць пытанні па рэгістрацыі бязвыплатнай дапамогі, а таксама абмеркавалі складанасці, якія ўзнікалі ў іх на практыцы.

Аддзел «Карытас» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах у Пінскай дыяцэзіі аказаў дапамогу 116 ўкраінскім грамадзянам з Луганскай і Данецкай абласцей, якія пакінулі зону баявых дзеянняў. Да каталіцкай арганізацыі звярнуліся па дапамогу маладыя сем’і з маленькімі дзецьмі, пажылыя, хворыя і інваліды розных канфесіяў, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі