Праваслаўныя герархі асвяцілі капліцу-помнік спецназаўцам

pavelМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 16 траўня асвяцілі капліцу-помнік Георгія Пераможцы ў Мар’інай Горцы.

Асвячэнне капліцы адбылося ў межах святкавання 30-годдзя з дня ўтварэння 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння. Пасля чыну асвячэння была здзейсненая памінальная літыя па воінах, якія аддалі свае жыцці на поле бітвы, паведамляе church.by.

Мітрапаліт Павел ўручыў граматы Патрыяршага Экзарха і ўдзячнасці ўсім, хто асабліва працаваў на будаўніцтве капліцы.

У гэты ж дзень ўладыка Экзарх узяў удзел ва ўскладанні кветак да мемарыяла воінам 334-га атрада спецназа, якія загінулі ў Афганістане.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі