У Беларусі з’явіўся першы касцёл святога Яна Паўла ІІ
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка 15 траўня ў Баранавічах у мікрараёне Бараўкі асвяціў першы ў Беларусі касцёл святога Яна Паўла ІІ.
У гаміліі біскуп надзяліў шмат ўвагі асобе Святога Папы, нагадаўшы, што святы Ян Павел ІІ вельмі клапаціўся аб тым, «каб менавіта Усход мацней і паўней дыхаў верай», а «дыхаць — значыць маліцца, прымаць святыя сакрамэнты і таму будаваць святыні. Гэтая наша святыня і яе жыццё няхай будуць выразам удзячнасці за тое, што Бог нам даў такога Святога Айца. Сённяшні дзень – гэта таксама рэалізацыя, спаўненне яго мараў. Ён глядзіць на нас і благаслаўляе з дому Нябеснага Айца», паведамляе catholic.by.
Таксама біскуп заклікаў «стаць унутры Касцёла, каб зразумець яго таямніцы – у сярэдзіне Касцёла, не толькі адміністрацыйна, не толькі праз фармальную прыналежнасць, але жывучы ім ад усяго сэрца ».
Падчас фацімскіх набажэнстваў 13 траўня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы пад Баляй Касцёльнай, якія ў гэтым годзе супалі з 34-я гадавінай замаху на жыццё Святога Айца Яна Паўла ІІ, у зарачанскую парафію была прынесеная рэліквія – кроў святога Яна Паўла ІІ.
Пробашч парафіі кс. Віктар Мыслюк унес рэліквіі ў святыню на чале працэсіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)