Епіскап Маладзечанскі падарыў маладым вернікам гітару

molodeЕпіскап Малазечанскі і Стаўбцоўскі Павел 14 трўня ў маладзечанскім Палацы культуры сустрэўся з актывістамі моладзевага аб’яднання Маладзечанскай епархіі.

Уладыка Павел абмеркаваў з моладдзю пытанні далейшай працы Моладзевага епархіяльнага аб’яднання, унёс свае прапановы, а таксама падарыў кіраўніку аб’яднання Мікалаю Шаўлюку гітару, паведамляе molod-eparchy.by.

У гэты ж дзень у Салігорску клірыкі кафедральнага сабора Раства Багародзіцы пратаіерэй Рыгор Бяляцкі і пратадыякан Андрэй Самуйліч правялі тэматычныя гутаркі пра сямейныя каштоўнасці з навучэнцамі Салігорскага эканамічнага каледжа.

У розных узроставых групах святары распавялі пра праваслаўнае разуменне сям’і, а таксама прапанавалі шэраг ролевых гульняў, у якія гулялі студэнты, разбіраючы канкрэтныя сітуацыі ва ўзаемаадносінах палоў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

16 траўня ў Мінскую духоўную семінарыю ў Жыровічах прыехалі педагогі сярэдніх школаў і выхавацелі дзіцячых садкоў з Брэста. Кіраўнік місіянерскага аддзела Навагрудскай епархіі а. Уладзімір Каляда прачытаў для іх лекцыю пра ролю праваслаўных каштоўнасцяў у выхаванні дзяцей і падлеткаў, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі