У царкве “Новае Жыццё” жанчыны вучыліся быць прыгожымі

damuЖаночае служэнне прайшло ў мінскай поўнаевангельскай царквы “Новае жыццё” 12 траўня пад кіраўніцтвам пастара Ірыны Ганчарэнкі. Пасля слова да сёстраў па веры аб тым, як важна быць пільнымі да голасу Госпада, старэйшы пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка прачытаў тэматычную пропаведзь «Як быць прывабнай».

Пасланне пастара было адрасавана як замужнім, так і незамужнім сёстрам царквы: “У той момант, калі Бог злучыў вас, вы былі багатыя любоўю. Робячы правільныя рэчы, вы прымнажаеце каханне ў так званым банку любові. Але, робячы няправільныя рэчы, вы можаце збанкрутаваць банк любові. І ваша сямейнае жыццё будзе спустошанае», паведамляе newlife.by.

13 траўня ў царкве «Новае Жыццё» прайшлі апошнія заняткі школы па падрыхтоўцы лідэраў хатніх групаў, 16 траўня 68-мі вучням былі ўручаны дыпломы аб паспяховым праходжанні навучання ў лідэрскай школе, а таксама дадзеныя заданні – запрасіць у царкву новых людзей, распавесці ім пра Ісуса Хрыста і стварыць хатнія групы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі