У Мінску прайшоў Фестываль сям’і (фотарэпартаж)

свята сям'і 4У Мінску 16-17 траўня ў Цэнтральным дзіцячым парку (Парку Горкага) прайшоў Фестываль сям’і -дабрачынная святочная праграма для жыхароў і гасцей Мінска, прымеркаваная да Міжнароднага дня сем’яў, які адзначаецца 15 траўня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі простае таварыства «Фестываль сям’і» пры падтрымцы Адміністрацыі Першамайскага раёна.

Увазе гасцей былі прадстаўлены розныя конкурсы і гульні, малюнкі на асфальце, фанты, мадэляванне шарыкаў, клоўны, канцэртная праграма, касметычныя астраўкі і аквагрым. Таксама можна было праверыць стан свайго здароўе: зрабіць бясплатную дыягностыку, атрымаць кансультацыю дыетолага, атрымаць асалоду ад масажам ног. Усе забавы былі бясплатныя.

Масавае свята праводзіцца ўжо другі раз. У мінулым годзе яго наведала 10 тыс. чалавек.

Фота Надзеі Гацак

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі