Аб’яднаная Пратэстанцкая Царква Францыі ўхваліла аднаполыя шлюбы

8Аб’яднаная Пратэстанцкая Царква Францыі (рэформаты і лютэране) 17 траўня, па выніках галасавання абсалютнай большасцю галасоў, дазволіла дабраслаўляць аднаполыя шлюбы.

З 97 дэлегатаў Аб’яднанай Пратэстанцкай Царквы 94 чалавекі былі за і толькі 3 — супраць, паведамляе RFI.

Адначасова адзначаецца, што пратэстанцкія пастары, якія выступаюць супраць аднаполых шлюбаў, не абавязаныя даваць сваё дабраславеньне гей-парам.

Аднаполыя шлюбы былі дазволеныя ў Францыі два гады таму.

Па матэрыялах pravoslavie.ru

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі