Ірландцы рыхтуюцца да рэферэндуму аб аднаполых шлюбах
Рэферэндум аб легалізацыі аднаполых шлюбаў у Ірландыі пройдзе 22 траўня. Рашэнне будзе ўпершыню ў свеце прымацца не парламентам або судом, а ў выніку ўсенароднага рэферэндуму.
Усе асноўныя палітычныя партыі заклікаюць прагаласаваць за гэтае рашэнне. Супраць выступаюць Каталіцкая Царква і многія кансерватыўна настроеныя грамадскія дзеячы, паведамляе bbc.co.uk.
Прыхільнікі традыцыйнай сям’і спрабуюць данесці свой пункт гледжання ў сацсетках. Яны кажуць, што “роўнасць правоў пры заключэнні шлюбу ў рэальнасці з’яўляецца няроўнасцю для дзяцей”.
Сенатар Ронан Мюлен – адзін з нямногіх парламентарыяў, якія маюць намер сказаць на рэферэндуме “не”. Ён спадзяецца, што будзе шмат тых, хто не прыме гэтую прапанову.
Гомасэксуалізм у Ірландыі быў легалізаваны ў 1993 годзе. За гэтыя гады Ірландыя моцна змянілася. І калі раней геі і лесбіянкі гістарычна адчувалі сябе дыскрымінаванымі, а часам цярпелі і фізічнае насілле, то цяпер ахвярай паліткарэктнасці і ангажаванасці СМІ лічыць сябе процілеглы бок.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)