У аэрапорце «Мінск» затрымалі баевіка з Расіі

наручники16 траўня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні на ўезд рэйса «Барселона – Мінск» на лініі памежнага кантролю быў выяўлены аб’яўлены ў вышук грамадзянін Расіі 1987 года нараджэння. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Мужчына адшукваецца ў Расіі за арганізацыю незаконнага ўзброенага фарміравання або ўдзел у ім (арт. 208 КК РФ). Ён перададзены супрацоўнікам міліцыі.

Як паведамляла Крыніца, у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні на рэйс «Мінск – Стамбул” 28 снежня затрыманы мужчына, у пашпарце якога была заменена фатаграфія і які прадставіўся грамадзянінам Таджыкістана. Затрыманым аказаўся грамадзянін Узбекістана 1983 года нараджэння, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку з чэрвені 2013 за арганізацыю злачыннай супольнасці і тэрарызм.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі