У Шчучыне першую Камунію прынялі сто дзяцей

komunУ шчучынскай парафіі святой Тэрэзы 17 траўня да першай Камуніі прыступілі сто дзяцей.

Цягам двух гадоў дзеці рыхтаваліся да гэтай падзеі пад кіраўніцтвам айцо-піяраў пробашча парафіі а. Вітальда Пяцельчыца SP і а. Аляксандра Махнача SP, паведамляе catholic.by.

У Варнянах біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 16 траўня ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі святога Юрыя. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі больш за 40 чалавек, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку.

Звяртаючыся да вернікаў з гаміліяй, кс. Юрый Марціновіч адзначыў: “Сёння неабходна навучаць свет, асабліва тады, калі бачым, як згасае вера ў маладых людзях. Навучаць не словам, а канкрэтным чынам, уласным прыкладам. Сёння існуе патрэба ў адважных сведках Хрыста, патрэба ў маладых, якія дазволяць Божай любові прынесці ў сабе плёны, захочуць занесці Добрую Навіну пра Хрыста сваім пагодкам”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі