З пачатку года актывы беларускіх банкаў выраслі на 10,6%
З пачатку года выраслі актывы беларускіх банкаў на 10,6%, склаўшы на 1 красавіка 532,7 трлн рублёў, паведамляе Нацбанк.
Доля актываў у замежнай валюце за гэты час павялічылася з 52,5% да 57,7%. Удзельная вага патрабаванняў да эканомікі (суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў) у актывах банкаў склала 71,5%, на 1 студзеня – 72%.
Сукупны зарэгістраваны статутны фонд па банкаўскім сектары павялічыўся на 105.,8 млрд рублёў, і на 1 красавіка склаў 33,7 трлн рублёў. Нарматыўны капітал банкаў склаў 63,6 трлн рублёў і павялічыўся за тры месяцы на 1,3 трлн рублёў, што склала 2,1%. Дастатковасць нарматыўнага капіталу ў цэлым па банкаўскім сектары – 17,24% (на 1 студзеня – 17,38%) пры нарматыве не менш за 10%.
Праблемныя актывы банкаўскага сектара склаліся на ўзроўні 18,2 трлн рублёў. Доля праблемных актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, склала 5,09%.
Банкаўскі сектар Беларусі складаецца з 31 банка. У 20 банках у статутных фондах доля ўдзелу замежных інвестараў больш за 50%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)