Зоркі нам дапамогуць: тэлеканал СТВ ацаніў візіт кіраўніка КНР з дапамогай фэншуй

039c3-clip-41kbБеларускі дзяржаўны тэлеканал СТВ у праграме «Карціна свету з Юрыем Казіяткам» запрасіў у якасці спецыяліста для ацэнкі вынікаў візіту ў Мінск старшыні КНР Сі Цзіньпіна міжнароднага эксперта фэншуй Маргарыту Драбеню.

Спачатку з дапамогай «Кнігі змен» яна нагадала, што развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем будзе плённым, калі бакі не будуць перацягваць коўдры. Затым яна ўзялася за кітайскі каляндар.

«Гэты расклад кажа пра тое, што тут усё выдатна. Інвестыцыі знаходзяцца з зоркай Цянь Фу — гэта зорка-сховішча, гэта захаванне грошай. Чалавечае Цы — спрыяльна для гэтага праекта. Бізнес спародзіць дадатковыя інвестыцыі, яны спародзяць яшчэ суперпрыбытак», — адзначыла яна.

Як паведамляла Крыніца, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін выказаўся адносна папулярных у некаторай часткі грамадства магіі, экстрасэнсорыка і вядзьмарства. «З пункту гледжання Святога Пісання, усе яны складовая частка ідаласлужэння, а таму падпадаюць пад забарону Першай запаведзі: «Я — Гасподзь Бог твой, хай не будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне», — распавёў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі