Хрысціяне царквы “Благадаць” стварылі супольнасць вернікаў у турме

stasПрапаведнік мінскай царквы хрысціянаў Веры Евангельскай “Благадаць” Міхаіл Кунцэвіч разам з групай музычнага праслаўлення “Позні дождж” 17 траўня правёў служэнне ў папраўчай калоніі № 3 у Віцебску.

На прызыў да пакаяння адгукнуліся каля  30 зняволеных, якія выказалі жаданне і надалей сустракацца для вывучання Бібліі і малітваў у калоніі. Па заканчэнні служэння мінскія госці наведалі служэнне ў віцебскай царкве “Адраджэнне”, паведамляе geth.by.

У гэты ж дзень пастар царквы Мікалай Стасілевіч падчас богаслужбы ў мінскай царквы “Віфанія” высвеціў некалькіх чальцоў царквы на пастарскае і дыяканскае служэнне.

З 9 па 12 траўня пастар Мікалай Стасілевіч разам з чатырма чальцамі царквы прапаведаваў ў евангельскіх памесных цэрквах Латвіі і Літвы. 9 траўня мінчане ўзялі ўдзел у агульным   моладзевым 10-гадзінным служэнні ў Даўгаўпілсе, дзе сабраліся вернікі з Расіі, Літвы, Латвіі і Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі