МВФ заклікае Беларусь да рашучых рэформаў

MVFМіжнародны валютны фонд заклікае Беларусь пайсці на рашучыя эканамічныя рэформы, якія дазволяць зрабіць эканоміку краіны не такой ўразлівай, як цяпер.

У гадавой справаздачы МВФ, якая была абнародавана 18 траўня, адзначаецца, што ў Беларусі ўсё яшчэ захоўваецца вельмі высокая ўразлівасць эканомікі. Яе развіццё ў кароткатэрміновай перспектыве, адзначаюць аналітыкі, таксама ня будзе радасным.

На думку кіраўніцтва МВФ, у такой сітуацыі Беларусі неабходныя рашучыя рэформы, накіраваныя, у тым ліку на лібералізацыю цэн, адмену для прадпрыемстваў абавязковых мэтавых паказчыкаў, а банкаўскі і карпаратыўны сектары маюць патрэбу ў правядзенні прыватызацыі.

Вынікі справаздачы фонду пацвярджаюцца фактычнымі дадзенымі, у тым ліку працягваецца пагаршэннем эканамічных паказчыкаў. Так, ВУП Беларусі знізіўся ў студзені-красавіку 2015 на 2,6% у параўнанні з тым жа перыядам 2014-га. Выпуск прамысловай прадукцыі склаў 229,8 трлн рублёў, што на 7,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле ацэнак аналітыкаў Міжнароднага валютнага фонду, у 2015 годзе зніжэнне ВУП краіны апынецца на ўзроўні 2,2-2,3%, інфляцыя – 22%, а дэфіцыт бягучага рахунку будзе на ўзроўні 7% ВУП.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі