У Гомелі аўтобус збіў пешахода на пераходзе

ДТПУ Гомелі аўтобус МАЗ гарадскога маршрута грамадскага транспарту днём 18 мая збіў пешахода на пераходзе. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аўтобус аўтапарка №1 пад кіраваннем 56-гадовага вадзіцеля на скрыжаванні двух вуліц здзейсніў наезд на 62-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу на зялёны ciгнал.

Пацярпелы з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне абласной клінічнай бальніцы.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі