У Расіі спалілі машыну пастара-апазіцыянера

машынаУ Калузе ў вядомага сваёй грамадзянскай актыўнасцю лютэранскага пастара Дзмітрыя Мартышэнкі ў ноч на 19 траўня невядомыя спалілі аўтамабіль, паведамляе “Портала-Credo.Ru”. Пацярпелы не выключае, што за падпалам стаяць мясцовыя ўлады, якія жадаюць яго запалохаць напярэдадні выбараў – дэпутацкіх і губернатарскіх.

«Палітычная канкурэнцыя ў калужскай вобласці набывае крымінальны характар. Сёння ўначы спалілі маю машыну. Дзякуй Артамонаву (губернатару Калужскай вобласці Анатолю Артамонаву – Крыніца) за мір і спакой у нашых дварах», -напісана ён у «Facebook».

У апошнія гады ў дачыненні да пастара-апазіцыянера неаднаразова прадпрымаліся спробы адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу. Яго паплечнікі бачаць прычыну гэтага ў незадаволенасці калужскіх уладаў і асабіста губернатара яго крытыкай па іх адрасе і выкрыццямі таго, што адбываецца ў рэгіёне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі