Вытворчасць «зялёнай» энергіі будзе абмежавана ў Беларусі

zelВытворчасць «зялёнай» электраэнергіі ў Беларусі будзе абмежавана. Гэта выцякае з указа №209 «Аб выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі», падпісанага напярэдадні кіраўніком дзяржавы.

Указам, у прыватнасці, прадугледжана ўвядзенне дзяржавай дыферэнцыяцыі павышаючых каэфіцыентаў у залежнасці ад розных параметраў установак па здабычы «зялёнай» энергіі.

Таксама ўрад атрымаў магчымасць вызначаць квоты на будаўніцтва установак. Так, квоты будуць вар’іравацца ў залежнасці ад выгляда энергіі – ад вады, сонца, ветру і г.д., распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.

Ўвядзенне квот будзе спрыяць ўводу ў эксплуатацыю аб’ектаў, праца якіх стане эканамічна абгрунтаванай.

Вядома, што міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык яшчэ ў канцы лютага 2015 года заявіў аб неабходнасці упарадкаваць сферу атрымання электраэнергіі з аднаўляльных крыніц.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі