Каўчэг з мошчамі князя Уладзіміра прыбудзе ў Мінск

vladКаўчэг з мошчамі праваслаўнага святога князя Уладзіміра прыбудзе ў Мінск 20 чэрвеня. Пакланіцца святыні змогуць жыхары і госці Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва і Віцебска.

Каўчэг з мошчамі будзе дастаўлены ў Беларусь па ініцыятыве і пры падтрымцы расійскага фонду Васіля Вялікага ў межах святкавання 1000-годдзя смерці святога князя Уладзіміра, паведамляе church.by.

20 чэрвені святыня прыбудзе ў Мінск, з 21 па 24 чэрвеня будзе знаходзіцца ў Брэсце, з 24 па 27 чэрвеня – у Гродна, з 27 чэрвеня па 1 ліпеня – у Мінску, з 1 па 4 ліпеня – у Магілёве, з 4 па 7 ліпеня – у Віцебску. З Віцебска святыня накіруецца ў Смаленск, адкуль працягне сваё падарожжа па гарадах Расіі.

Князь Уладзімір быў пахаваны ў 1015 годзе у Кіеве, ў 1635 годзе па загаду мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Пятра (Магілы) частка мошчаў вялікага князя была перададзеная ў Маскву, дзе яны знаходзіліся ў Успенскім саборы Маскоўскага Крамля, а ў савецкі перыяд – у фондах Музеяў Маскоўскага Крамля. У 2010 годзе мошчы ў арыгінальным каўчэгу былі перададзеныя ў кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі