У Салігорску святар блаславіў кадэтаў

kadetuУ Салігорску 14 траўня з удзелам благачыннага Салігорскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэя Мікалая Розава і настаяцеля прыхода Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы пратаіерэя Мікалая Лабынькі ў СШ № 1 прайшла цырымонія прысвячэння пяцікласнікаў ў кадэты.

Айцец Мікалай Розаўв звярнуўся да кадэтаў са словамі бласлаўлення, а таксама ўручыў кожнаму абраз анёла-ахоўніка, паведамляе sluck-eparchiya.by.

18 траўня ў Слуцку настаяцель Аляксандра-Неўскага храма святар Сергій Рында ўзяў удзел у адкрыцці III штогадовай абласной спартакіяды кадэцкіх і сувораўскіх ваенных вучылішчаў. Святар даў наказ удзельнікам спартыўнага свята і здзейсніў набажэнства на пачатак усялякай добрай справы.

17 траўня моладзь і клірыкі Слуцкай епархіі ўзялі ўдзел у сяброўскім футбольным матчы з моладдзю горада, які доўжыўся больш за дзве гадзіны. Па заканчэнні матча ўдзельнікі дамовіліся аб сустрэчы ў наступныя выходныя пашыраным складам.

У вёсцы Вялікія Якавічы пад Пружанамі 16 траўня адбылося адкрыццё Фестывалю мотапланерыстаў Беларусі. На паспяховую палётную праграму удзельнікаў блаславіў настаяцель прыхода абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у сяле Новыя Засімавічы іерэй Сергій Сысаляцін, які пасля пагутарыў з мотапланерыстамі і дэльтапланерыстамі, сярод якіх аказалася нямала ўвацаркоўленых людзей, а таксама тых, хто цікавіцца рэлігіяй, паведамляе http://ekklisia.by/otkrtie-festivalya-motoplaneristov-sostoyalosy-v-pruzhanskom-rayone.html.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі