У Лондане затрыманыя пенсіянеры-ўдзельнікі рабавання ў стылі галівудскага фільма

754321142461827

Найбуйнейшае ў гісторыі Вялікабрытаніі рабаванне здзейснілі пенсіянеры. Паліцыя Брытаніі 19 траўня арыштавала дзевяць чалавек ва ўзросце ад 43 да 76 гадоў. Іх падазраюць у рабаванні ў Лондане сховішчы Hatton Garden Safe Deposit Ltd на суму больш  200 млн фунтаў стэрлінгаў, паведамляе top.rbc.ru.

Пажылыя мужчыны, прабраўшыся па непрацуючай шахце ліфта ў склеп, прамысловым свідрам прасвідравалі ўзмоцненую бетонную сцяну сховішча. Дэпазітарый знаходзіцца ў ювелірным раёне Лондана, і пацярпелымі ў выніку рабавання сталі прадстаўнікі гэтай прафесіі. Рабаўнікі скралі каштоўныя камяні, золата і наяўнасць.

Больш за 200 паліцэйскіх ўдзельнічалі ў аперацыі, якая праводзілася адначасова па 12 адрасах у Лондане і Кенце.

Камеры вонкавага назірання зафіксавалі злачынства. Да затрымання пенсіянерскай банды хадзілі чуткі, што рабаўнікамі былі ўраджэнцы Усходняй Еўропы, але ўсе затрыманыя апынуліся белымі брытанцамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі