Выстава «Венцаносная сям’я» прыехала ў Оршу

orsaБлагачынны Аршанскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэй Валерый Сярко і духавенства благачыння, а таксама прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і работнікі культуры Оршы 15 траўня ўзялі ўдзел у адкрыцці выставы «Венцаносная сям’я».

Адкрыццё прывезенай з Магілёва экспазіцыі ў Гарадскім Цэнтры культуры было прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і. Суправаджальны лекцыйны матэрыял на тэму «Царская сям’я Раманавых — узор сямейнага жыцця і хрысціянскай пабожнасці» прадставіў загадчык кафедры славянскай філалогіі Магілёўскага педагагічнага універсітэта Сяргей Сомаў, паведамляе church.by.

Выстава «Венцаносная сям’я» будзе працаваць да 10 чэрвеня. Уваход вольны, для жадаючых могуць быць праведзеныя экскурсіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі