Мітрапаліт Павел наведаў мінскі мікрараён Сокал
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 21 траўня здзейсніў Усяночнае чуванне ў праваслаўным Нікольскім храме мінскага мікрараёна Сокал.
Герарху саслужылі сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Мікалай Коржыч і настаяцель храма, благачынны 6-ай Мінскай гарадской акругі пратаіерэй Сергій Комлік, паведамляе church.by.
Па заканчэнні богаслужбы Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджанаў храма з прастольным святам, а затым уручыў ружы прыхаджанам, якія ў гэты дзень святкавалі імяніны.
У Гродне ў мікрараёне Зарыца 20 траўня пасля Боскай Літургіі, якую, з нагоды прастольнага свята, узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, у будучым храме прапачэснапакутніка Афанасія Брэсцкага быў асвечаны крыж. Пасля асвячэння крыж быў узняты на купал храма.
Уладыку Арцемію саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны пратаіерэй Анатоль Ненартовіч, настаяцель прыхода пратаіерэй Вячаслаў Гаплічнік і духавенства Гродна, паведамляе orthos.org.
У архіпастырскім слове ўладыка Арцемій павіншаваў вернікаў са святам Жыровіцкага абраза Божай Маці, падкрэсліўшы факт Прадстаяння Багародзіцы перад сваім Сынам аб нашай айчыне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)