Мінскі літаратар збірае дапамогу для Дзебальцава і Горлаўкі

debУ пачатку чэрвеня на ўсход Украіны – ў Горлаўку, Данецк і Дзебальцава – выправяцца праваслаўныя валанцёры з Мінска, якія павязуць жыхарам рэгіёну гуманітарную дапамогу, сабраную мінчанамі, якія адгукнуліся на заклік літаратара Мікалая Гаўрылава.

У траўні Мікалай Гаўрылаў і яго паплечнікі ўжо былі ў Горлаўцы і Данецку, куды адвезлі сабраныя мінчанамі грошы ў эквіваленце 230,000 рос. руб. Значная частка грошаў была перададзеная ў Горлаўска-Славянскую епархію, якая ўладкавала ў межах Горлаўкі пяць бясплатных сталовых. Для псіхіятрычнай бальніцы, пакінутай на лініі фронт, былі набытыя мыйныя сродкі і пасцельная бялізна, для дзіцячай бальніцы – прадукты, для Данецкага абласнога дзіцячага траўмацэтра – лекі і садавіна, матрацы і пасцельная бялізна. Таксама была аказаная адрасная дапамога шэрагу сем’яў, паведамляе sobor.by.

Збор сродкаў для чарговай паездкі ў Данбас працягнецца да 31 траўня. Дапамога збіраецца для дзіцячага аддзялення абласнога траўматалагічнага цэнтра ў Данецку, дзе ляжаць дзеці з мінна-выбуховымі і агнястрэльнымі траўмамі, 21-ай данецкай бальніцы, якая знаходзіцца на лініі агню ў раёне аэрапорта і лекары якой перанеслі аперацыйную ў склеп. Будуць закуплены лекі, якія размяркуюць сярод хворых святары Горлаўвска-Славянскай епархіі, таксама будзе арганізаваная палявая кухня ў Дзебальцава.

Мікалай Гаўрылаў плануе аказаць дапамогу некалькім падлеткам, якія атрымалі асабліва цяжкія траўмы, аднак ім можна дапамогу, для чаго патрэбныя асабліва дарагія сродкі.

Дапамогу – грашовыя сродкі, сістэмы для пералівання крыві, шпрыцы – трэба прыносіць у мінскі прыход абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» (вул. Прытыцкага, 65).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі