Памёр вядомы філантроп Джон Тэмплтан Малодшы

phillymag.com

У ЗША ў веку 75 гадоў памёр вядомы хірург і філантроп Джон Тэмплтан Малодшы, які ператварыў сваю сямейную дабрачынную ўстанову ў глабальную філантрапічную фундацыю. Па словах яго дачкі, прычынай смерці стаў рак.

Евангельскі вернік, Джон Тэмплтан Малодшы таксама ахвяраваў вельмі буйныя сумы на падтрымку традыцыйных каштоўнасцяў. У 2008 годзе ён разам з жонкай ахвяраваў 550 тыс. даляраў на падтрымку Нацыянальнай арганізацыі за шлюб. Таксама паведамлялася, што Тэмплтаны ахвяравалі каля 1 млн даляраў партыям, якія выступаюць супраць аднаполых шлюбаў.

Паводле The Wall Street Journal

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі