У Ірландыі праходзіць рэферэндум аб аднаполых шлюбах

150522013052__82676859_mothers-fathersmatterlch2a

У Ірландыі 22 траўня праходзіць рэферэндум, на якім жыхары краіны павінны заявіць пра сваё стаўленне да аднаполых шлюбаў.

Калі большасць прагаласуюць за легалізацыю такіх саюзаў, то Ірландыя стане першай краінай, дзе адпаведныя папраўкі ў Канстытуцыю будуць унесены не ў заканадаўчым або судовым парадку, а шляхам усеагульнага галасавання. 23 траўня вечарам будуць абвешчаныя вынікі рэферэндуму, паведамляе bbc.co.uk.

Паводле папярэдніх апытанняў, якія праводзілі Irish Times і IPSOS, 58% удзельнікаў сказалі, што прагаласуюць за легалізацыю аднаполых шлюбаў.

Як паведамляла Крыніца, асноўныя палітычныя партыі заклікаюць прагаласаваць за гэтае рашэнне. Каталіцкая царква і многія кансерватыўна настроеныя грамадскія дзеячы выступаюць супраць.

22 гады таму назад у Ірландыі быў адменены закон, які разглядаў гомасэксуалізм як злачынства. А 5 гадоў таму ірландцы прынялі закон, які дазваляе геям заключаць афіцыйныя грамадзянскія саюзы. Але да гэтага дня юрыдычны статус грамадзянскіх саюзаў адрозніваецца ад інстытута шлюбу.

У 2013 годзе ўрад Ірландыі склікаў канстытуцыйную асамблею, якая прагаласавала за правядзенне рэферэндуму па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі