Больш за трэць ірландцаў прагаласавалі супраць аднаполых шлюбаў

ірландыяІрландыя на ўсеагульным рэферэндуме 22 траўня прагаласавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў. 62,1% прагаласаваўшых, або больш за 1,2 млн чалавек, падтрымалі прапанову аб тым, што “шлюб можа быць заключаны ў адпаведнасці з законам двума асобамі, незалежна ад іх полу”. Супраць такога рашэння прагаласавалі 37,9% выбаршчыкаў – 734,3 тыс. чалавек.

Яўка на выбарах склала 60,5%. Супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў прагаласавала толькі адна з 43 акругаў – акруга Роскаман-Літрым у цэнтры краіны. Па словах каталіцкага арцыбіскупа Дубліна, вынікі рэферэндуму павінны абудзіць Каталіцкі Касцёл у Ірландыі, паведамляе The Guardian.

Ірландыя стала першай краінай у свеце, якая ўзаконіла аднаполыя шлюбы шляхам усенароднага галасавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі