У Дзяржынску прайшла дзіцячая хрысціянская канферэнцыя

дзіцячая канферэнцыяХВЕ-ДзяржынскДзіцячая хрысціянская канферэнцыя прайшла 16 траўня ў царкве хрысціянаў Веры Евангельскай “Благадаць” у Дзяржынску. Удзел узялі больш за 60 дзяцей узростам ад 7 да 14 гадоў.

Адкрыўшыся музычным праслаўленнем вакальнай групы з царквы пасёлка Энергетык, канферэнцыя працягнулася пропаведдзю, якую прамовіў пастар Барыс Даруліс, які заклікаў напрыканцы да пакаяння. Са сведчаннямі таксама выступілі дзеці з нядзельнай школы Фаніпаля, паведамляе cxbe.by.

Рабочая частка канферэнцыі праходзіла ў трох узроставых групах. Для дзяцей ад 7 да 9 гадоў быў праведзены тэматычны біблейскі ўрок, для хлопчыкаў ад 10 да 14 гадоў – гутарка «Як вырасці сапраўдным мужчынам па вобразу Бога», для дзяўчынак ад 10 да 14 гадоў – семінар «Уся слава дачкі Цара ўнутры».

Студэнты з мінскай царквы хрыстыянаў Веры Евангельскай «Благадаць» 16 траўня выехалі на царкоўную базу адпачынку. Тэмай сустрэчы стаў пошук новых метадаў евангелізацыі ў студэнцкім асяродку.

Маладыя вернікі разам маліліся, рыхтавалі абед і вячэру на вогнішчы, знаёміліся адзін з адным, гулялі ў хакей, футбол і валейбол, паведамляе grace.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі