У Мінску сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі далі канцэрт у падтрымку хворых дзяцей (фотарэпартаж)

чыстае сэрца 24Маладзёжная місія «Чыстае сэрца» правяла 23 траўня ў Палацы прафсаюзаў у Мінску дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей.

На сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць зробленыя падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкацэнтры ў Бараўлянах.

Перад канцэртам ўсе жадаючыя маглі таксама наведаць выставу прыкладнай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, паўдзельнічаць у майстар-класах.

Канцэрт прайшоў у рамках «Фестывалю чыстых сэрцаў», прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзіцяці. Ужо чацвёрты год запар фестываль дае магчымасць рэалізавацца таленавітым, творчым дзецям з інтэрнатных навучальных устаноў і разам з тым падарыць радасць хворым на рак дзецям.

Маладзёжная місія «Чыстае сэрца» – рэлігійная арганізацыя, заснаваная каталіцкім мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам для дабрачыннай дзейнасці паводле прынцыпаў хрысціянскай міласэрнасці і прапаганды агульначалавечых каштоўнасцяў. Місія прыняла на сябе заданне рэалізацыі і прапаведвання хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучасным грамадстве ў Беларусі.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі