У Салігорску ў свята Небаўшэсця высвяцілі новага святара
У свята Небаўшэсця Гасподняга ў праваслаўнай традыцыі 21 траўня епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў іерэйскуюа хіратонію дыякана Іаана Уханава за святочнай Боскай літургіяй у кафедральным саборы Раства Багародзіцы.
Арцхіастыру саслужылі благачынны Салігорскай акругі, ключнік кафедральнага сабора пратаіерэй Мікалай Розаў і духавенства храмаў рэгіёну, паведамляе sluck-eparchiya.by.
У Расонах у храме Узнясення Гасподняга Боскую літургію з нагоды прастольнага свята ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій у саслужэнні настаяцеля пратаіерэя Аляксандра Гардзевіча. Ля ўваходу ў храм ўладыку Феадосія ўрачыста сустрэлі вяскоўцы, асабліва ўхвальна герарх адзначыў той факт, што прыходскі хор складаецца ў асноўным з моладзі. Па заканчэнні Літургіі адбыўся хросны ход с спевам трапара. На богаслужбе прысутнічалі прадстаўнікі свецкіх уладаў, паведамляе eparhia992.by.
Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін ў гэты дзень прыехаў у седо Дамашаны пад Смалявічамі, дзе ўзначаліў Боскую літургію ў жаночым манастыры евангеліста Іаана Багаслова, памяць якога шануецца таксама 21 траўня, паведамляе borisoveparhia.by.
Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыбыў у святочны дзень у Горкі, дзе здзейсніў святочную Боскую Літургію ў храме Узнясення Гасподняга у саслужэнні настаяцеля іерэя Андрэя Выгоўскага і клірыкаў храма, паведамляе mogeparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)