Экзіт-полы: у Польшчы будзе новы прэзідэнт

дудаКандыдат ад кансерватыўнай партыі “Права і справядлівасць” Анджэй Дуда набраў 24 траўня ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы 53% галасоў выбаршчыкаў. Яго канкурэнт – дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі атрымаў толькі 47%, сведчаць дадзеныя экзіт-полу, праведзенага Ipsos для тэлеканалаў TVN24, TVP і Polsat.

«Я віншую майго канкурэнта на прэзідэнцкіх выбарах пана Анджэя Дуду. Я віншую з вынікам і жадаю яму паспяховага прэзідэнцтва. Я жадаю яму паспяховага прэзідэнцтва, бо жадаю дабра Польшчы», – заявіў Браніслаў Камароўскі, паведамляе Gazeta.pl.

“Перадусім я хачу падзякаваць палякам. Кожнаму, хто пайшоў на выбары і прагаласаваў за свайго кандыдата. Свайго, бо дзякую ўсім. Выбары – гэта соль дэмакратыі, і высокая яўка заўсёды умацоўвае дэмакратыю. Дзякуй усім, хто пайшоў і аддаў голас на гэтых выбарах”, – адзначыў Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда нарадзіўся ў 1972 годзе ў Кракаве. Юрыст. У 2006-2010 гадах працаваў на высокіх пасадах у Міністэрстве юстыцыі і канцылярыі прэзідэнта. З 2011 года дэпутат Сойма Польшчы, з 2014-га – Еўрапарламента.

У каментары КРЫНІЦА.INFO беларускія эксперты распавялі, чаго чакаць Беларусі ад прэзідэнцтва Анджэя Дуды.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі