У Гомельскай вобласці лясны пажар тушылі з дапамогай авіяцыі

пажар
ria.ru

Больш за 200 чалавек былі задзейнічаны для ліквідацыі пажару ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Пры аблёце супрацоўнікі «Беллесавія» выявілі на мяжы Лельчыцкага і Ельскага лясніцтваў дольны пажар, які з-за моцнага ветру прыйшоў з тэрыторыі Жытомірскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Агонь распаўсюдзіўся ў цяжкадасяжнае для прыбыцця тэхнікі месца. Асобныя ачагі гарэлі на плошчы 15 гектараў. Гарэла трава, малады хмызняк на балоцістай мясцовасці.

Для ліквідацыі пажару была задзейнічана авіяцыя ратавальнікаў. Верталёты выканалі больш за 40 скідаў вады на цяжкадаступныя для тушэння пажару ўчасткі. Таксама да месца пажару былі накіраваны цыстэрны цяжкага тыпу з суседніх раёнаў.

Па дадзеных на 06:00 24 мая пажар лакалізаваны, ліквідацыя працягваецца. Плошчу асобных ачагоў гарэння складае 5 гектараў. На месцы створаны штаб ліквідацыі НС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі